rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 03 апреля 2020 17:09

У механізатараў гарачая пара

У механізатараў гарачая пара

Ад 10 да 14 адзінак тэхнікі гэтымі днямі штодня занята на палявых работах у адкрытым акцыянерным таварыстве «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне». Пяць з іх на мінулым тыдні працавалі на полі каля вёскі Балашэвічы, тут вяліся вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. «На аддаленыя ўчасткі вывозяць вадкую фракцыю, — расказаў кіраўнік гаспадаркі Валянцін Шостак, — на адлегласць да паўтара кіламетра — угнаенне ўносяць напрамую. На гэтым полі пасля таго, як прадыскуем і падрыхтуем глебу, будзем сеяць кукурузу». Вывазкай на сваім МАЗе займаецца вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга і камандзіраваны з «Жылкамгаса» механізатар Аляксандр Гізун. Унясенне арганікі даручана Уладзіміру Дробу, Васілю Чачэру і Віталю Туміловічу. Тэмпы іх работы ў немалой ступені залежаць ад руплівасці таго, хто працуе на пагрузцы. У дзень нашага прыезду, 25 сакавіка, тут на «Амкадоры» шчыраваў Анатоль Дзяшчэня, менавіта шчыраваў, спраўляўся добра, бо ні адзін трактар не прастойваў. Пачаргова з гэтым механізатарам пагрузкай арганікі займаецца таксама Сяргей Зімаеў.

Усяго з 2015 гектараў зерневых і зернебабовых, што плануюць сяголета вырошчваць у райаграпрамтэх-забеспячэнні, восенню было пасеяна 1260 гектараў: 1090 — азімага жыта і 170 — азімага трыцікале. Яшчэ 190 гектараў засеялі, каб атрымаць ранні зялёны корм і падкормкі, гэта цераспалосныя пасевы і пасевы свірэпіцы. Што да яравых зерневых і зернебабовых, то патрэбна пасеяць 410 гектараў ячменю, аўса, грэчкі. Плюс да гэтага 345 гектараў кукурузы на зерне, а ўсяго пад гэтую культуру ў гаспадарцы сяголета будзе адведзена 1285 гектараў.
Па словах Валянціна Шостака, зараз (на 25 сакавіка) унесены калійныя удабрэнні на плошчы 1010 гектараў, вядзецца падсеў канюшыны (72 гектары), падкормка азімых культур азотам, узворваюць глебу, ужо з тыдзень, як ідзе сяўба ранніх яравых: пасеяна 110 гектараў аўса.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт