rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 19 декабря 2018 08:19

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха правёў нараду з кіраўніцтвам і спецыялістамі УКП «Жылкамгас»

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха правёў нараду з кіраўніцтвам і спецыялістамі УКП «Жылкамгас&raquo

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха правёў нараду з кіраўніцтвам і спецыялістамі УКП «Жылкамгас». У ліку ўдзельнікаў былі таксама намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, начальнікі аддзелаў райвыканкама: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва — Дзмітрый Кушын, арганізацыйна-кадравай работы — Алена Трыбуш, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — Валянціна Дзяшчэня.

«Жылкамгас» — прадпрыемства, якое забяспечвае шэраг стратэгічных накірункаў у жыццядзейнасці раёна. Цепла-энергія і вада, каналізацыя і адходы, асвятленне вуліц і добраўпарадкаванне — гэта толькі частка таго, чым усе мы, жыхары, карыстаемся штодзённа. Менавіта таму такую ўвагу надае кіраўнік раёна стану жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На жаль, адзнака, якую даў Сцяпан Чачуха рабоце спецыялістаў гэтай галіны, — нездавальняючая. І шмат у чым, па словах старшыні райвыканкама, паўплывалі тут скаргі на камунальнікаў, што паступілі да яго ад грамадзян. Нароўні з гэтым незадаволенасць выклікаюць якасць і тэмпы будаўнічых і рамонтных работ, стан вуліц, дарог, двароў, дзіцячых пляцовак і іншае.

«На пачатку сваёй работы я не разумеў, чаму людзі незадаволеныя тым, што мы пачалі добраўпарадкоўваць цэнтр Глуска, — тлумачыў Сцяпан Чачуха, — але цяпер, калі я агледзеў увесь пасёлак, убачыў стан вуліц, двароў, а ён, па большасці сваёй, насамрэч дрэнны, я зразумеў глушчан. Таму мая і ваша задача — паўсюдна ствараць нармальныя ўмовы для жыцця людзей». Кіраўнік раёна заклікаў спецыялістаў адказна аднесціся да выканання гэтай задачы і папярэдзіў, што будзе яшчэ больш асабіста кантраляваць, як працуюць камунальнікі.

Асобная тэма — грошы. Іх работнікам прадпрыемства Сцяпан Чачуха параіў і эканоміць, і зарабляць. Спосабы таксама прапанаваў — напрыклад, рабіць якасна адразу, каб потым не траціць сродкі на выпраўленне дапушчаных хібаў, кантраляваць выкананне рабочымі норм выпрацоўкі, рабіць маніторынгі рабочага часу і наогул па-гаспадарску адносіцца да ўсяго. Яшчэ Сцяпан Чачуха прывёў у прыклад Старадарожскую ЖКГ, якая большую частку драўнянага паліва нарыхтоўвае сваімі сіламі, у той час як у нас дровы і шчэпкі пераважна набываюцца ў Глускім лясгасе.
Як ні дзіўна, але зніжэнне затрат прадпрыемства звязана напрамую яшчэ і з культурай жыхароў раёна. Колькі можна было б эканоміць, каб людзі самі дбалі пра чысціню ў пад’ездах, акоску сваіх двароў, не ламалі лаўкі, не псавалі клумбы, якія потым прыходзіцца аднаўляць, не кідалі смецце і акуркі з балконаў на газоны... Ды ці мала што яшчэ залежыць ад нашых агульных адносін да месцаў, дзе мы жывём.

Спагнанне ў бліжэйшы час з насельніцтва запазычанасці за камунальныя паслугі, якая зараз перавышае 80 тысяч рублёў, — яшчэ адна задача, выкананне якой паспрыяе нармальнай дзейнасці прадпрыемства. (Дазволю сабе выказаць думку, што не толькі юрыдычная служба «Жылкамгаса» тут павінна шчыраваць. Своечасова разлічвацца з даўгамі трэба імкнуцца і насельніцтву. Растлумачу: сайт mogilevnews.by прыводзіць такія звесткі: за 10 месяцаў бягучага года ў горадзе Магілёве было 27 выпадкаў высялення неплацельшчыкаў. Дык ці варта даводзіць да крайняй меры, прадугледжанай заканадаўствам?)

Жыллёва-камунальная гаспадарка Глускага раёна тым альбо іншым чынам датычыцца кожнага. Кожны дарослы жыхар раёна ўнёс або ўносіць зараз сваю лепту ў бюджэт раёна, з якога фінансуецца ў тым ліку і гэта сфера. І нельга не згадзіцца са старшынёй райвыканкама, які выступае за рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне агульных грошай.

Падчас сустрэчы ў «Жылкамгасе» кіраўнік раёна асабіста знаёміўся са спецыялістамі прадпрыемства, задаваў ім пытанні, хацеў пачуць іх меркаванні наконт выпраўлення сітуацыі, адных пакрытыкаваў, работу другіх адзначыў станоўча. Пры гэтым усіх нацэліў на выпраўленне тых негатыўных момантаў, якія заўважыў сам або падказалі глушчане, што звярнуліся да старшыні па дапамогу.
Завяршаючы размову, Сцяпан Чачуха адзначыў: «Адзін, без вас, я нічога не зраблю. Будзем наводзіць парадак у раёне разам, але рабіць усё патрэбна з розумам, па-гаспадарску».

Адрасаваліся гэтыя словы камунальнікам, але варта было б успрымаць іх як кіраўніцтва да дзеяння і кожнаму з нас, незалежна ад месца працы або жыхарства. Дзеля нашай жа карысці.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт