rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 08 января 2019 10:04

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна

Пераможцаў вызначала спецыяльна створаная камісія пад старшынствам Аляксандра Анцюшэні, намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва. Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, кіраўнікі пераважнай большасці прадпрыемстваў адказна аднесліся да святочнага афармлення сваіх тэрыторый і будынкаў, у выніку прыгожа выглядае не толькі цэнтр Глуска, але і аддаленыя вуліцы і грамадскія месцы. І ўсё ж, па агульным меркаванні членаў камісіі, несумненным лідарам і пераможцам раённага конкурсу прызнаны філіял «Глускі» ААТ «Бабуліна крынка». Другое месца за святочнае афармленне тэрыторыі прысуджана Глускаму лясгасу, а трэцяе месца заслужана падзялілі дзве ўстановы — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і дзіцячая школа мастацтваў. Акрамя таго, Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама адзначаны раённае спажывецкае таварыства, ПМК-249 і дзіцячы садок № 3. Згодна з умовамі раённага конкурсу па святочным афармленні, у якасці матэрыяльнага заахвочвання яго пераможцаў прадугледжаны прэміі: за першае месца — 10 базавых велічынь, за другое — 7, уладальнікі трэцяга месца атрымаюць па 5 базавых велічынь.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт