• ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Акцыя “#Моладзь вырашае!”

31.01.2018

Тыдзень назад у Глускім раёне, як і па ўсёй краіне, быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі “#Моладзь вырашае!”, прымеркаванай да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Акцыя была ініцыіравана Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ, карысны пачын падхапілі ў рэгіёнах. Сутнасць у тым, што кожны выбаршчык можа падрыхтаваць свае пажаданні, ідэі для патэнцыяльных дэпутатаў і пакінуць іх у спецыяльных скрынях. Скрыні гэтыя будуць устаноўлены ў месцах правядзення агітацыйных пікетаў БРСМ і моладзевых акцый, прысвечаных выбарам. Тут жа, на месцы, вам дадуць і ліст, і ручку, каб напісаць свае пажаданні.

У Глускім раёне мерапрыемствы ў рамках акцыі прайшлі пакуль што ў гарпасёлку і ў Заеліцы, паведаміла рэдакцыі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Стаўская і патлумачыла, што акцыя “#Моладзь вырашае!” будзе прадаўжацца да 17 лютага ўключна, а пасля заканчэння выбараў астаўленыя ў скрынках наказы перададуць народным выбраннікам.