• Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • ПриродаПрирода
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Новая лінія — новыя магчымасці

05.09.2017

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Глускі лясгас” на тэрыторыі цэха дрэваапрацоўкі завяршаецца мантаж і наладка лініі па вытворчасці абразных піламатэрыялаў. Неабходнае абсталяванне было закуплена ў красавіку гэтага года ў Славеніі за ўласныя сродкі — 556 тысяч еўра. Яго мантажом займаюцца прадстаўнік фірмы-вытворцы, падрадная арганізацыя ТАА “ЭнергоЗапад” і спецыялісты лясгаса. З пускам гэтай лініі вытворчасць абразных піламатэрыялаў на прадпрыемстве вырасце да трох тысяч метраў кубічных, а экспартная выручка павялічыцца на 150 тысяч еўра ў месяц. Да таго ж нават адыходы прадпрыемства, шчэпкі і апілкі, дзякуючы іх поўнаму раздзяленню таксама можна будзе пускаць на продаж.

Першага верасня губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі пабываў у Глускім лясгасе і пацікавіўся ходам правядзення пусканаладачных работ. Падчас яго наведвання прадпрыемства там былі Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, генеральны дырэктар Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі, старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Тлумачэнні пра тое, як будзе працаваць лінія і што яна прынясе прадпрыемству, у працэсе агляду абсталявання давалі дырэктар лясгаса Сяргей Максімовіч, галоўны інжынер Магілёўскага лесавытворчага аб’яднання Уладзімір Крэч і галоўны інжынер лясгаса Раман Долбік. Гэты праект па больш глыбокай перапрацоўцы драўніны эканамічна выгадны не толькі для прадпрыемства, паколькі дае магчымасць павялічыць аб’ёмы пера-працоўкі, рэалізацыі і экспартных паставак драўніны, але і для раёна ў цэлым: гэта інвестыцыі, павелічэнне даходнай часткі раённага бюджэту і павышэнне занятасці насельніцтва — для Глуска немалаважна, што з пускам гэтай лініі будзе створана 10 новых рабочых месцаў.

Тэрмін увядзення лініі ў дзейнасць — лістапад бягучага года, але ў лясгасе плануюць завяршыць работы раней і ўжо ў кастрычніку пачаць эксплуатацыю новага абсталявання.

http://www.glusk.by