• Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • ПриродаПрирода
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Зроблена нямала

24.09.2018

Месячнік па добраўпарадкаванні прайшоў у Глускім раёне, як і па ўсёй Магілёўскай вобласці, з 20 жніўня па 20 верасня. У ім прынялі ўдзел арганізацыі і прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці. Акрамя таго, што была арганізавана і праводзілася ўборка вытворчых і замацаваных, у тым ліку прылягаючых, тэрыторый, прадпрыемствы і ўстановы раёна накіроўвалі сваіх работнікаў для аказання дапамогі сяльчанам на малочнатаварных фермах. Зборныя брыгады з Глуска абкошвалі тэрыторыі, рамантавалі старыя і будавалі новыя агароджы і кашары, наводзілі парадак у бытавых памяшканнях, бялілі клеткі для цялят, выконвалі іншыя патрэбныя работы, каб на фермах і вакол іх быў парадак.

Як паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, у Глуску штотыднёва праводзяцца санітарныя дні, падчас якіх работнікі арганізацый і ўстаноў падмятаюць і прыбіраюць смецце на замацаваных тэрыторыях і вуліцах.

З нагоды месячніка па добраўпарадкаванні актывізавалася работа ў сельсаветах раёна. Напрыклад, апошнімі днямі ў Гарадку і Сіманавічах рамантавалі і фарбавалі платы і ўбіралі пляцоўкі для часовага складзіравання смецця, у Калацічах і Жалвінцы знесена некалькі безгаспадарных дамоў, у Касарычах звалілі і ўбралі два аварыйныя дрэвы, у Балашэвічах дэманціравалі старую агароджу на грамадзянскіх могілках. А яшчэ паўсюль пастаянна абкошваюць расліннасць, падтрымліваюць парадак на тэрыторыях помнікаў, пры патрэбе рамантуюць і фарбуюць агароджы ў грамадскіх месцах і да гэтага ж, да падтрымання чысціні і парадку, заклікаюць насельніцтва. Зрэшты, усё пералічанае — далёка не поўны спіс таго, што было зроблена ў Глускім раёне (у сельсаветах і ў самім раённым цэнтры) у рамках месячніка па добраўпарадкаванні. Яго вынікі будуць падведзены падчас пасяджэння раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.