rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 14 марта 2019 15:42

Юбілей — нагода для сустрэчы

Юбілей — нагода для сустрэчы

Другога сакавіка 95-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Глаз з Калаціч. З гэтай знамянальнай і вельмі саліднай датай юбіляра прыехалі павіншаваць намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама Алена Кірэй, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка. Госці павіншавалі Васіля Антонавіча з юбілеем і пажадалі яму, канешне ж, у першую чаргу моцнага здароўя і даўгалецця, каб ён яшчэ доўга радаваў сваіх блізкіх, а яшчэ як сведка значных гістарычных падзей мог расказваць моладзі пра тое, што бачыў на ўласныя вочы.

А распавесці Васілю Антонавічу ёсць пра што. Васямнаццацігадовым юнаком ён трапіў на фронт, і можна сказаць, у самае пекла — блакадны Ленінград. Усе падзеі таго часу назаўсёды ў падрабязнасцях засталіся ў памяці ветэрана. Назаўсёды ў памяці зіма 1943 года: 22 лютага, калі за адзін дзень загінула шмат баявых таварышаў Васіля Антонавіча, і 23 лютага, калі падчас наступлення фашысцкая куля параніла і яго самога. Нельга забыць холад — калі юнаку прыходзілася падоўгу ляжаць на снезе, голад — суп, больш падобны на ваду, і хлеб напалову з апілкамі, смерць і пакуты салдат ды звычайных людзей. Хіба такое можна забыць, выкрасліць з памяці? Не, ніколі...

Напэўна, лёс такі ў Васіля Антонавіча — жыць доўга, каб расказаць не аднаму пакаленню глушчан, якою цаною здабывалі мір мільёны салдат у Вялікую Айчынную вайну.

Фотогалерея

Разработка и сопровождение
МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
© 2007-2018
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт