rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 21 сентября 2023 12:48

У Глуску праходзіць выстава Галіны Левінай


У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Горад напісаны крокамі. Адваротная перспектыва Галіны Левінай». Гэтая выстава ўпершыню адбылася ў Смілавічах у 2019 годзе, пераязджала з аднаго беларускага горада ў другі, і вось зараз яна ў Глуску.

Галіна Левіна — дзеючы архітэктар, мастак, дырэктар творчай майстэрні архітэктара Леаніда Левіна, аўтар першага ў рэспубліцы мемарыяльнага комплексу «Алея Праведнікаў свету» ў Бабруйску, аўтар мемарыяла ахвярам халакосту ў Мінску, на Мыслачанскай гары ў Глуску і іншых шматлікіх праектаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.



Выстава, якая адкрылася ў Глуску, — гэта вынік пэўнага перыяду ў працы і творчасці архітэктара. На выставе прадстаўлены фотаздымкі праектаў, якія распрацоўвала Галіна Левіна. Сярод іх ёсць важныя і для глушчан: помнік забітым глускім яўрэям на Мыслачанскай гары і мемарыял «Алея Праведнікаў свету» ў Бабруйску, дзе сярод прозвішчаў Праведнікаў ёсць і прозвішчы нашых зямлячак — Надзеі і Любові Архіпцовых. Таксама на выставе прадстаўлены іншыя творчыя працы Галіны Левінай: вельмі цікавыя, атмасферныя графічныя малюнкі (алоўкам, пяром, акварэллю) беларускіх гарадоў і мястэчак, Вільні. Ёсць тут і замалёўкі з Глуска — гэта графічныя малюнкі старых прыгожых дамоў з разною ліштваю. Дарэчы, глуская серыя малюнкаў выдадзена ў выглядзе паштовак, з адваротнага боку якіх напісаны аўтарскія вершы.



На адкрыцці выставы прысутнічала аўтар работ архітэктар Галіна Левіна і ганаровыя госці: старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, пісьменнік, ганаровы грамадзянін Глускага раёна Навум Сандамірскі, настаўнік гімназіі Глуска, кіраўнік творчага аб’яднання «Арт-кроха», мастачка Алена Пятрова. «Ад усяго сэрца вітаю вас на глускай зямлі, — адзначыў у сваёй прамове кіраўнік раёна. — Асаблівая падзяка вам за ўдзел у праектах, якія для жыхароў Глушчыны вельмі важныя, — гэта наш боль, наша душа. Па вашых працах відаць, што вас таксама закранулі гэтыя пачуцці».

Навум Сандамірскі выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на сціплыя памеры і статус Глуска, у ім усё ж адбываюцца значныя культурныя падзеі, пацвярджэннем таму з’яўляецца прыезд да нас лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Галіны Левінай і адкрыццё яе персанальнай выставы.



Алена Пятрова ўпершыню пазнаёмілася з Галінай Леанідаўнай яшчэ ў 2011 годзе, калі тая ў рамках міжнароднага пленэру праводзіла майстар-клас для рабят з гімназіі. Дзеці малявалі мясціны Глуска, звязаныя з жыццём і творчасцю Сяргея Грахоўскага. Каб нагадаць і захаваць такую значную падзею ў памяці на доўгія гады, Алена Пятрова падарыла госці буклет з фотаздымкамі таго самага дня. А яшчэ яна падарыла ёй сваю работу: куточак вясенняй вуліцы Луначарскага ў Глуску з квітнеючым бэзам.



«Для мяне вялікі гонар прадставіць сваю творчасць у горадзе, дзе ўжо знаходзіцца адна з маіх работ. Глуск заўсёды ў мяне пакідае адчуванне шчырасці і дабрыні. Задача выставы — паказаць, што можна ганарыцца сваімі мясцінамі, сваім родным мястэчкам, нават калі тут няма значных архітэктурных помнікаў. Вельмі важна ўбачыць сваю асаблівую прыгажосць у кожным куточку, у кожнай дробязі, нават у плоце каля хаты, які нахіліўся, таму што ўсё гэта гісторыя. Я вельмі ўдзячная ўсім тым людзям, хто для мяне адкрыў Глуск», — адзначыла Галіна Левіна.



Першыя наведвальнікі выставы павольна пераходзілі ад адной работы да другой, разглядвалі ўсе дэталі. У іх была ўнікальная магчымасць пачуць гісторыю стварэння работ непасрэдна ад аўтара.



Больш за ўсё затрымліваліся, безумоўна, каля малюнкаў з серыі «Глуск». Углядваліся, спрабавалі вызначыць, дзе знаходзіцца аб’ект цікавасці мастака. Аказваецца, як шмат у нас цікавага, непаўторнага і каларытнага, паўз якое мы прабягаем кожны дзень, не звяртаючы ўвагі. Пасля выставы, упэўнена, кожны, хто ўбачыў малюнкі Галіны Левінай, будзе ўглядвацца і ў нашы вулачкі і домікі.



Чароўную атмасферу на выставе дапаўняла жывая музыка ў выкананні настаўніц Глускай дзіцячай школы мастацтваў Дар’і Багук і Кацярыны Бурновай.

У кожнага жыхара раёна ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу творчасці — выстава будзе працаваць у раённым музеі да 11 лістапада.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт