rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 28 сентября 2023 12:27

Да юбілею земляка-мовазнаўцы Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага ў Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падрыхтавалі выставу «Само слова гаворыць»

Да юбілею земляка-мовазнаўцы Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага ў Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падрыхтавалі выставу «Само слова гаворыць»

На мінулым тыдні, 21 верасня, споўнілася 105 год з дня нараджэння выдатнага мовазнаўцы Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага, нашага земляка. Да гэтай даты ў Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падрыхтавалі выставу «Само слова гаворыць».

Яна не тое каб вялікая, аднак адметная. Справа ў тым, што ў музеі выстаўлены кнігі з уласнай калекцыі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча, гэта кнігі яго аўтарства, яго асабістыя экзэмпляры, з імі вучоны працаваў, на палях і між радкоў — заўвагі, адзнакі, зробленыя яго рукою. На выстаўцы больш за дваццаць кніг, у тым ліку «Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі» 1957 года — першая кніга, выдадзеная Фёдарам Янкоўскім.

Не так даўно ў раённай газеце мы згадвалі нашага земляка, калі расказвалі пра прыезд яго родзічаў у Глуск. Менавіта тады яны пакінулі супрацоўнікам музея ў часовае карыстанне кнігі з сямейнай спадчыны. Думаецца, пагартаць іх будзе цікава не толькі настаўнікам-філолагам. Прыходзьце ў музей, выстава прадоўжыцца да канца кастрычніка.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт