rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 26 января 2024 16:25

Працаваць якасна. Ствараць якаснае. Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама сустрэлася з калектывам райпо

Працаваць якасна. Ствараць якаснае. Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама сустрэлася з калектывам райпо

Год якасці — залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Такая асноўная тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні ў Глускім раёне. Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Уладзіміра Кнігі сустрэлася з калектывам раённага спажывецкага таварыства.

У Беларусі з сярэдзіны 1990-х гадоў дасягненне якасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці краіны было важнейшай задачай дзяржаўнай палітыкі. Якасць у нас разглядаецца ў першую чаргу з пазіцыі якасці жыцця людзей. Пры гэтым важна памятаць, што кожны з нас з’яўляецца не толькі спажыўцом, але і стваральнікам якасці (якасных тавараў, работ, паслуг). А значыць, ад таго, наколькі якаснымі будуць адносіны да працы, ад таго, як чалавек працуе на сваім рабочым месцы, залежыць у канчатковым выніку ўзровень дабрабыту краіны і кожнага яе грамадзяніна. Пра гэта гаварыла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка і нагадала, што бягучы год у Беларусі аб’яўлены Годам якасці. Больш таго, у наша жыццё вернецца добрая традыцыя савецкіх часоў прысвойваць лепшым вытворцам тавараў і паслуг ганаровы знак якасці. Несумненна, яго першыя ўладальнікі ўвойдуць у гісторыю незалежнай Беларусі.

На жаль, не страчвае сваёй актуальнасці прафілактыка злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх, адзначыў у сваім выступленні начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Красавін. Такія злачынствы застаюцца аднымі з найбольш небяспечных для грамадства, паколькі прычыняюць не толькі фізічную шкоду, але і адмоўна ўплываюць на нармальнае псіхічнае развіццё дзіцяці. Пэўная схаванасць такіх злачынстваў дазваляе нейкі час злачынцам заставацца па-за ўвагай міліцыі, а непаўналетнія ахвяры далей падвяргаюцца гвалту.

У Магілёўскай вобласці залетась было зарэгістравана 149 пакушэнняў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, з іх 80 — асабліва цяжкія. Такія злачынствы рэгістраваліся таксама летась і ўжо ў гэтым годзе. У 2022-м, 2023-м і ў 2024 годзе мелі месца такія злачынствы і ў Глускім раёне. І тут важную, калі не галоўную, ролю павінны адыгрываць бацькі, падкрэсліў Сяргей Красавін: даверлівыя адносіны, кантроль, веданне кола сяброў і знаёмых дзяцей, дзе і як яны бавяць вольны час, — усё гэта будзе надзейнай засцярогай ад такіх злачынстваў. Таксама вельмі важна бацькам навучыць сваіх дзяцей, як паводзіць сябе з дарослымі, якія праяўляюць да іх залішнюю ўвагу.

Кантроль з боку бацькоў і іх уласны прыклад адказных паводзін вельмі важныя і ў захаванні бяспекі жыццядзейнасці, нагадаў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Грабянькоў. У раёне летась адбылося 17 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Сярод прычын узгарання неасцярожнае абыходжанне з агнём некалькі знізілася, але ўсё яшчэ застаецца галоўнай прычынай гібелі людзей на пажарах. Летась пачасціліся пажары з-за няспраўнасці або парушэнняў эксплуатацыі цеплагенерыруючых установак, прычым не толькі ў жылых дамах, але і ў надворных пабудовах, на гэта Павел Грабянькоў звярнуў асаблівую ўвагу.

Таксама гаварылі пра катанне на цюбінгах (гэта зімовая забава павінна праходзіць толькі пад кантролем дарослых), пра асцярожнасць на лёдзе падчас рыбалкі.

З 1 студзеня 2024 года ў сферы працоўных адносін пачалі дзейнічаць некаторыя новаўвядзенні. Гэта выплата зарплаты не меней як два разы на месяц, а сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку — не пазней чым за два дні да яго пачатку, вызваленне ад работы з захаваннем сярэдняга заробку пры праходжанні дыспансерызацыі, камбінаваная і часовая дыстанцыйная работа. Пра гэтыя і іншыя навацыі прысутным расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй.

У размове па пытаннях работнікаў райпо закраналіся праблемы расчысткі дарог ад снегу, замацавання маладых кадраў у раёне і ўвогуле недахоп кадраў, які адчуваецца ў многіх галінах, у тым ліку і ў самім спажывецкім таварыстве.

Т. ЛУКАШЭВІЧ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт