rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 12 февраля 2024 10:24

У Глускім раёне рыхтуюць тэхніку да пасяўной

У Глускім раёне рыхтуюць тэхніку да пасяўной

Рыхтуй санкі летам, а калёсы зімой. Гэта якраз пра рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Да яе абслугоўвання і рамонту ў гаспадарках Глускага раёна прыступілі нават не зімой, а з восені, дзесьці ў лістападзе. Як паведаміў рэдакцыі галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Міхаіл Немагай, на лінейку гатоўнасці мясцовым сельгасарганізацыям патрэбна паставіць 97 трактароў і агрэгатаў, з іх 22 — гэта энерганасычаная тэхніка, 12 — пагрузчыкі «Амкадор». Патрэбна рыхтаваць да работ і іншыя агрэгаты, больш за 70 адзінак, гэта сеялкі, раскідвальнікі арганічных і мінеральных удабрэнняў, пратручальнікі, дыскатары і гэтак далей. Сяголета ў вясенне-палявых работах, як плануецца, будуць заняты 78 адзінак тэхнікі сельгасарганізацый, а таксама 27 трактароў, пагрузчыкаў і больш за 40 агрэгатаў «БНБК-АГРА Глуск».

Зараз працэнт гатоўнасці сельгастэхнікі складае 88, а да 15 сакавіка падрыхтоўчыя работы павінны быць выкананы на 95 працэнтаў, такое распараджэнне абласнога выканаўчага камітэта. Рамонт і падрыхтоўка вядуцца ў раёне сваімі сіламі, адзначае Міхаіл Немагай, запчасткі набываюць у РА «Белаграсервіс», філіял у Фаніпалі, вырашаецца пытанне іх паставак з ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсервіс» (Магілёў). Па словах спецыяліста, найбольш актыўна і паспяхова рамонт сельгастэхнікі наладжаны ў райаграпрамтэхзабеспячэнні і аграфірме «Слаўгарадскі».

Т. ЛУГАВАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт