rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 26 марта 2024 15:30

У Глускім раёне пачалася пасяўная

У Глускім раёне пачалася пасяўная

Па меры таго як вясна ўваходзіць у сілу, набіраюць тэмп палявыя работы. У Глускім раёне, самым паўднёвым раёне вобласці, пачалася  веснавая сяўба, напрыканцы мінулага тыдня, 23 сакавіка, аграрыі пачалі сеяць раннія яравыя зернебабовыя культуры: пры плане 3220 гектараў пасеяны 71. 

Да гэтай работы прыступілі ў “Турыно-агра”, эксбазе “Глуск” і РАПТЗ. Не спыняюцца і іншыя палявыя работы. Мясцовыя гаспадаркі прадаўжаюць вывозіць і ўносіць угнаенні пад яравую сяўбу: па стане на раніцу ўчарашняга дня на палі вывезена больш за 136 тысяч тон арганікі, унесена ў глебу больш за 77 тысяч тон. Прадаўжаецца таксама і веснавое ўзворванне: глеба ўзарана амаль на тысячы гектараў. Завяршаецца першая паркормка азімых зерневых: ячмень падкормлены на 1850 гектарах, трыцікале — на 1180. Пад яравую сяўбу ўносяцца мінеральныя ўдабрэнні, у прыватнасці, калій унесены на плошчы 2880 гектараў, калійнымі ўдабрэннямі падкормлена 205 гектараў шматгадовых траў. Прадаўжаюць мясцовыя аграрыі і бяспокрыўную сяўбу шматгадовых траў: пры плане 885 гектараў пасеяна амаль 300.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 25 сакавіка




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт