rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 09 декабря 2019 16:44

З нагоды Дня інвалідаў у Глускім раёне прайшлі мерапрыемствы

З нагоды Дня інвалідаў у Глускім раёне заўсёды ладзіцца нямала мерапрыемстваў. Па традыцыі не пакінулі без увагі гэты дзень і мясцовыя культработнікі. Так, раніцай трэцяга снежня самадзейны тэатральны калектыў «Азарт» Цэнтра культуры і вольнага часу накіраваўся ў Веснаўскі дом-інтэрнат, каб парадаваць яго выхаванцаў сваёй музычнай казкай «Як Лыска Ваўком быў».

Крыху пазней сюды ў госці з канцэртна-забаўляльнай праграмай завіталі навучэнцы і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Добрыя песні, вясёлыя гульні і танцы, сардэчнае цяпло, увага і разуменне — якраз тое, што патрэбна асаблівым людзям, каб ад іх адступіла маркота, каб насуперак цяжкасцям ісці па жыцці з аптымізмам, верыць, што ім многае пад сілу, працягваць жыць. У падзяку за дабрыню выхаванцы інтэрната падарылі гасцям зробленыя сваімі рукамі сувеніры.

У гэты ж дзень на сцэне Цэнтра культуры і вольнага часу «Арыён» адбыўся канцэрт, на які прыйшлі не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але і ўсе жадаючыя атрымаць добры настрой і адпачыць душой. Кожнае выступленне салістаў мастацкай самадзейнасці, дзіцячых харэаграфічных калектываў суправаджалася апладысментамі гледачоў, знаходзіла водгук у іх сэрцах, наводзіла на думку, што рабіць добрыя справы разам і клапаціцца пра тых, хто мае ў гэтым патрэбу, зусім не цяжка.








При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт