rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 28 августа 2023 08:24

На капрамонт жылля ў Глуску ў гэтым годзе затрачана 420 тысяч рублёў

Гадавое заданне па ўводзе жылых дамоў у эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту на 2023 год складае 860 квадратных метраў. З увядзеннем у эксплуатацыю дома № 38 па вуліцы Максіма Горкага ў Глуску гэтае заданне выканана.

«Рамонтныя работы праводзіла Глускае УКП «Жылкамгас», — расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Яўгенія Грыгор’ева. — Іх каштарысная вартасць склала 420 тысяч рублёў: 220 тысяч — гэта сродкі бюджэту, а 200 тысяч — адлічэнні насельніцтва. На жылым доме заменены дах (зроблены новы рулонны дах з уцяпленнем пенаполістырольнымі плітамі), на парапетах устаноўлена металічная агароджа, зроблены сістэма вонкавага арганізаванага вадасцёка і новая бетонная адмостка, адрамантаваны фасад, старыя казыркі над уваходамі ў пад’езды заменены на новыя, з металічнага профілю, у месцах агульнага карыстання памянялі вокны і дзверы, заменены інжынерныя сістэмы, выкананы іншыя запланаваныя на будынку работы. Таксама будаўнікі правялі добраўпарадкаванне двара, на яго тэрыторыі зрабілі новую дзіцячую пляцоўку.»

Наступны капітальны рамонт жылфонду чакаецца на вуліцы Гагарына, дом 12, гэта будынак інтэрната, каштарысная дакументацыя ўжо распрацавана. Хутчэй за ўсё, гэта аб’ект наступнага года, адзначае спецыяліст, бо на гэты год крыніцы фінансавання пакуль што адсутнічаюць.

Т. ЛУКАШЭВІЧ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт