rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 28 августа 2023 08:59

Гарачыя дні камбайнераў

Гарачыя дні камбайнераў

Калі мы прыехалі на поле за вёскай Веснава (было гэта 18 жніўня), камбайнерам райаграпрамтэхзабеспячэння сюды якраз прывезлі абед. Добры абед для тых, хто працуе ў полі, — важная справа, ён і для падмацавання сіл, і для невялікага адпачынку. Менавіта для невялікага, бо за прастой грошы не плацяць, кажуць механізатары, плацяць, калі ў бункер сыплецца збожжа, а з бункера потым у кузаў машыны. Зарплата камбайнераў залежыць ад намалотаў.

Тут, на гэтым полі, урочышча Ліпкі, сяголета расце авёс, 42 гектары, расказвае дырэктар РАПТЗ Валянцін Шостак, які таксама прыехаў сюды паглядзець ход работ. На ўборцы заняты тры камбайны, тры камбайнеры: Сяргей Зімаеў, Аляксандр Рудзько і Юрый Кажаронак. Працуюць яны зладжана, дружна, старанна, да работы ставяцца адказна, адзначае кіраўнік. Адвозяць збожжа ад камбайнаў Леанід Палазняк і Анатоль Ахрэмчык (гэта свае вадзіцелі), дапамагае ім Уладзімір Жораў.

У гаспадарцы на дзень нашага прыезду ўжо ўбралі 830 гектараў зерневых і зернебабовых культур з 1053 планавых. «Зжалі азімы і яравы ячмень, зернебабовыя культуры, зараз працуем па аўсу, застаюцца невялікія плошчы азімага і яравога трыцікале, усяго прыкладна 220 гектараў. З убраных культур большую ўраджайнасць сяголета даў азімы ячмень, 21 цэнтнер з гектара, увогуле ж два месяцы засухі на ўраджайнасці сказаліся адмоўна», — са шкадаваннем заўважае Валянцін Шостак.

А вось жніву надвор’е спрыяе. Гэта разумеюць механізатары, таму такой ва ўсіх сэнсах гарачай парой з уласным часам не лічацца, працуюць па дванаццаць-трынаццаць гадзін, да васьмі-дзевяці вечара. На мехдвары яны ўжо а сёмай раніцы: за той час, пакуль спадзе раса, трэба дагледзець, падрыхтаваць камбайн, каб у полі работа ішла гладка, каб не было прастояў. За дзень на аўсе можна намалаціць сем-восем бункераў, расказваюць яны. Калі бункер напаўняецца збожжам, заўсёды радасна, і працуецца тады з большай ахвотай.

А пакуль мы размаўлялі, мужчыны з ахвотай сілкаваліся гарачым абедам, на першае быў расольнік з мясам, на другое каша (дарэчы, аўсяная) з катлетай, хлеб, батон і кісель. Елі і нахвальвалі: спажыўны абед, смачны. Думаецца, такая пахвала, падмацаваная чыстымі талеркамі, для старшага повара Наталлі Гірусавай, у гэты дзень менавіта яна прывезла абед у поле, была прыемнай. Разам з поварам Тамарай Сташэўскай і кухоннай рабочай Марыяй Пацай яны зараз вараць на 30–40 чалавек штодня, кормяць усіх, хто заняты на палявых работах. Што ні кажы, а справа гэта і няпростая, і адказная — карміць тых, хто працуе на харчовую бяспеку краіны.

P.S. Згодна са зводкай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, у Глускім райаграпрамтэхзабеспячэнні на раніцу 24 жніўня зерневыя і зернебабовыя ўбраны амаль поўнасцю, пры ўраджайнасці 17,1 цэнтнера з гектара намалочана 1759 тон збожжа.

Фото — Кіраўнік РАПТЗ Валянцін Шостак (справа) з механізатарамі Аляксандрам Рудзько, Юрыем Кажаронкам, Сяргеем Зімаевым

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Кацярыны СОСІКАВАЙ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт