
З працоўнымі дасягненнямі Таццяна Філімонава і Генадзь Ліпскі віншуюць трактарыста-машыніста «Зары Камуны» Дзяніса Гізуна
У Глускі раён старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава завітала 6 верасня з падзякамі аграрыям за працу і падарункамі ад галіновага прафсаюза. Лепшых працаўнікоў, занятых на ўборачнай, віншавала разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргеем Слічонкам і старшынёй прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзем Ліпскім прама на полі, дзякавала за руплівасць, любоў і клопат да зямлі, доўга не затрымлівала, бо, як вядома, кожная хвіліна ў хлебаробаў на ўліку.

Вадзіцель Мікалай Арцёмчык і трактарыст-машыніст Валерый Навічонак (эксбаза «Глуск»)
«Нягледзячы на галіновую прыналежнасць, наведваю розныя раёны, каб павіншаваць з дасягненнямі сельскіх працаўнікоў, — расказала Таццяна Філімонава. — Ужо паспела адзначыць больш за 100 прадстаўнікоў АПК. З такой прыемнай місіяй у Глускі раён прыехала ўпершыню. Сярод вашых жыхароў таксама ёсць шмат працавітых і сумленных людзей. Ім — наша ўвага і пашана».

РАПТЗ. Вадзіцель Леанід Палазняк і трактарыст-машыніст Юрый Кажаронак
Вось імёны тых, хто атрымаў падзяку і падарункі ад прафсаюза за добрыя вынікі ў працы, — трактарысты-машыністы Юрый Кажаронак (РАПТЗ), Валерый Навічонак (эксбаза «Глуск»), Яўген Маёраў (аграфірма «Слаўгарадскі»), Дзмітрый Лазовік («Глуская Зара») і Дзяніс Гізун («Зара Камуны»), вадзіцелі Леанід Палазняк (РАПТЗ), Уладзімір Няборскі («Турыно-агра»), Мікалай Арцёмчык (эксбаза «Глуск»), Уладзімір Самсоненка («Слаўгарадскі»), а таксама слесар па рамонце транспартных сродкаў з «Глускай Зары» Андрэй Радзіч.

Вадзіцель Уладзімір Няборскі («Турыно-агра»)
Ганна АЎТУХОВА
Фота аўтара