За мінулы год на тэрыторыі Глускага раёна не было цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Знізілася колькасць злачынстваў у грамадскіх месцах (з 26 да 18), здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення (з 38 да 30), радзей рэгістраваліся крадзяжы (59 супраць 69 у 2022-м). Разам з тым павялічылася колькасць махлярстваў (з 4 да 17), кіберзлачынстваў (з 13 да 17). Больш стала злачынстваў у сельскай мясцовасці, сярод раней судзімых. У цэлым у раёне за мінулы год зарэгістравана 163 злачынствы (за 2022-гі — 135). Было 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 6 атрымалі раненні.
Па-ранейшаму прыярытэтнымі задачамі, якія стаяць перад супрацоўнікамі райаддзела міліцыі, застаюцца прафілактычная работа ў сферы сямейна-бытавых адносін, з асобамі, якія стаяць на ўліку ў РАУС, супрацьдзеянне алкагалізацыі насельніцтва. Усё гэта магчыма пры ўмове цеснага ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі службамі.
https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/4122-u-gluskim-raus-padvyali-vyniki-raboty-za-2023-god#sigProIdcd73a9d778
На нарадзе не толькі падвялі вынікі работы, але і адзначылі лепшых супрацоўнікаў. Так, за праяўленую прафесіянальную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Граматай УУС Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку старшы лейтэнант міліцыі Мікалай Любанец. Падзякай начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адзначаны інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы маёр міліцыі Сяргей Касько і вядучы спецыяліст (па рэгістры насельніцтва) групы па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Сцефановіч. Падзяка начальніка райаддзела ўнутраных спраў аб’яўлена начальніку штаба маёру міліцыі Вользе Сачок і інспектару ДПС аддзялення ДАІ лейтэнанту міліцыі Уладзіславу Багуну.
Ганна АЎТУХОВА
Фота аўтара