rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 06 мая 2024 09:02

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

Глускі раён падзяляўся на 20 сельсаветаў, з якіх адзін быў Перакальскі нацыянальны (латышскі).

Агульная тэрыторыя раёна — 246,325 га. З гэтай плошчы землі сельскагаспадарчага прызначэння складалі 69,3 % (прыгоднай для вырошчвання — 87 %, непрыгоднай — 13 %), лясы — 30,7 %.

  У раёне пражывала 59 129 чалавек.

Нацыянальны склад насельніцтва раёна: беларусы, яўрэі, палякі, рускія, літоўцы, латышы і іншыя.

У 1931 годзе ў Глускім раёне было 21 прадпрыемства, дзе працавалі 1099 чалавек. Сярод гэтых прадпрыемстваў была электрастанцыя, мылаварня, некалькі кузняў, цагельны завод, цагельна-ганчарны завод, тры вадзяныя млыны, два бровары, кандытарская і іншыя.

У 1932 годзе асноўнымі прадпрыемствамі раёна былі: электрастанцыя, абутковая арцель “Чырвоны рабочы”, швейная арцель “Прагрэс”, стружачная арцель (дарэчы, самае вялікае прадпрыемства, дзе працавала 247 чалавек), вінакурны завод у саўгасе “Халопенічы”.

У раёне было 13 сельпо, у склад якіх уваходзіла 49 крам.

На 1 студзеня 1933 года ў Глускім раёне было 6 саўгасаў і 120 калгасаў. У калгасах было 35 свінаферм, 36 малочнатаварных ферм, 35 цялятнікаў, 3 каняфермы.

У калгасах працавала складаная (прынамсі, на той час) сельгастэхніка: 28 сенакасілак, 55 конных грабляў, 60 жняярак самаскідальных, 8 снопавязалак, 12 бульбакапалак, 81 сеялка хлебная радковая.

У раёне працавала 80 чатырохгадовых школ (136 настаўнікаў і 5760 вучняў), 16 школ сельскай моладзі (1105 настаўнікаў і 3439 вучняў).

Сёмага лістапада 1930 года выйшаў першы нумар раённай газеты “Сцяг калектывізацыі”.

А. ПЯТРОВА




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт