https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/4865-glushchan-sabrala-kupalle#sigProId59317b5cb4
Народнае гулянне сабрала шмат людзей, з сямі вечара захапіла як дзяцей, так і дарослых. Месца ўсім хапіла на бульвары Грахоўскага каля галоўнай сцэны: тут вам і тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было набыць духмяныя купальскія вяночкі (іх тут жа плялі з палявых і лугавых кветак, траў і галінак), пагуляць у віктарыну, паспытаць фітачай, тут вам і гульнёва-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, юныя ўдзельнікі свята не супраць былі патанчыць, павадзіць карагоды, паўдзельнічаць у конкурсах, стужкамі ўпрыгожыць бярозавыя галінкі і загадаць жаданні. Даспадобы прысутным прыйшлося і тэатралізаванае прадстаўленне на галоўнай сцэне. Непадалёку ад яе таксама было шматлюдна і мітусліва, вялікія чэргі сабраліся каля гандлёвых радоў з рознымі пачастункамі і бяспройгрышнай латарэяй, каля дзіцячых атракцыёнаў.
https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/4865-glushchan-sabrala-kupalle#sigProId9287582b07
Як заўсёды асаблівы каларыт святу надало купальскае вогнішча. Лічыцца, што купальскі агонь вызваляе ад усяго дрэннага і негатыўнага. Узяўшыся за рукі, людзі стварылі вялікае кола, і нават не адно, бо шмат жадаючых было далучыцца да святкавання, дакрануцца да народных вытокаў, з’яднацца з землякамі, з прыродай, пакінуць дрэнныя думкі ў купальскім агні.
https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/4865-glushchan-sabrala-kupalle#sigProId10cd90f8a2