rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 23 июля 2024 10:11

На палетках Глускага раёна

На палетках Глускага раёна

У Глускім раёне ўбрана 3447,5 гектара зерневых і зернебабовых культур, гэта амаль 41 працэнт ад патрэбных 8419 гектараў. Намалот па ўсіх гаспадарках склаў 5032 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 14,6 цэнтнера на круг.

Поўнасцю зжаты азімы ячмень: з 1673 гектараў намалочана 2382,5 тоны, лідар па ўраджайнасці — Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне з паказчыкам 17,4 ц/га.

Зжата прыкладна трэцяя частка азімага трыцікале, з 1020 гектараў намалочана 1255,8 тоны. Сама лепш гэтая культура ўрадзіла сёлета ў «Турыно-агра», тут ураджайнасць складае зараз 16,1 ц/га пры сярэдняй па раёне 12,3.

Яравога ячменю зжалі 261 гектар, сабралі 374,85 тоны зерня, з іх 126 тон на рахунку РАПТЗ і 121 — на рахунку «Глускай Зары».

Некаторыя гаспадаркі жнуць авёс, убраная плошча складае 208,5 гектара, а намалот — 531,5 тоны. Пры сярэдняй ураджайнасці аўса 25,5 цэнтнера з гектара ў аграфірме «Слаўгарадскі» гэта культура дае па 31,2 цэнтнера на круг.

Чатыры мясцовыя гаспадаркі прыступілі да ўборкі зернебабовых культур (разам з гарохам), самыя ўрадлівыя палеткі — у «Турыно-агра», дзе ўраджайнасць перавышае 25 цэнтнераў з гектара (па раёне сярэдні паказчык 17 ц/га).

Для грамадскага статка ў раёне на ўмоўную галаву нарыхтавана 10,8 цэнтнера кармавых адзінак, гэта 34,7 працэнта да задання. Вядзецца другі ўкос траў.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы
і харчаванні на 22 ліпеня




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт