З 1020 гектараў азімага трыцікале сабралі 1255,8 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 12,3 ц/га, раённы максімум па гэтай культуры — 16,1 ц/га — паказвае «Турыно-агра».
Напалову ўбраны ў раёне яравы ячмень: з 526 гектараў намалочана больш за 608 тон збожжа, у сярэднім з гектара збіраюць 11,6 цэнтнера, самы высокі паказчык, 15,1 ц/га, — у «Турыно-агра».
Аўса ў раёне пасеяна 750 гектараў, зжата без малога 500 га, пры сярэдняй ураджайнасці 23,8 ц/га намалочана 1182,2 тоны зерня, самы добры авёс вырас у «Слаўгарадскім» — 27,5 цэнтнера на круг.
Больш як на 66 працэнтаў праведзена ў раёне ўборка зернебабовых культур, зжата 754 гектары, намалот перавышае 1400 тон, сярэднераённую ўраджайнасць у 18,7 ц/га перавышаюць у «Турыно-агра» (21 ц/га), аграфірме «Слаўгарадскі» (20,2 ц/га) і «Зары Камуны» (19,3 ц/га).
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 25 ліпеня