rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 06 сентября 2024 10:06

На палях Глускага раёна

На палях Глускага раёна

Касьба траў другім укосам у раёне практычна завершана, пачалася ўборка кукурузы на сілас: пры планавай плошчы ў 4 тысячы гектараў скошана 290, што складае 7 працэнтаў да патрэбнага. Зялёнай масы сабрана 8860 тон пры сярэдняй ураджайнасці 307 цэнтнераў з гектара, самая высокая ўраджайнасць на пачатку ўборкі склалася ў аграфірме «Слаўгарадскі», тут выходзіць 400 цэнтнераў зялёнай масы на круг. Разам з гэтым у гаспадарках прыступілі да нарыхтоўкі сіласу. Усяго гэтага сакавітага корму для грамадскага статка патрэбна назапасіць 82 тысячы тон, нарыхтавана 7700 (9%). Кармоў на ўмоўную галаву нарыхтавана 14,6 цэнтнера кармавых адзінак (46,8%), апераджае сярэднераённыя тэмпы корманарыхтоўкі РАПТЗ з паказчыкамі 23,1 ц к. адз., або 73,9% да задання.

Між тым на палях не спыняюцца падрыхтоўчыя работы пад азімую сяўбу: заарана 2357 гектараў пад азімыя культуры на зерне і зялёны корм, падрыхтавана амаль паўтары тысячы гектараў глебы, уносяцца мінеральныя ўдабрэнні. Азімыя на зялёны корм ужо пасеяны: 900 гектараў жыта і свірэпіцы, гэта кулісныя, або ахоўныя, пасевы. Таксама пасеялі ўжо і азімы рапс на зерне — 400 гектараў, цяпер гэтыя пасевы апрацоўваюць хімікатамі ад пустазелля (апрацавана 175 гектараў).
Гаспадаркі прыступілі да сяўбы на зерне азімых збожжавых культур. Запланавана пасеяць 2500 гектараў ячменю, 2690 гектараў жыта і 1410 гектараў трыцікале — усяго азімы клін на зерне складзе 6600 гектараў, пасеяна 75 га.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 5 верасня




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт