rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 27 ноября 2024 08:36

Дзень інфармавання ў Глускай ПМК-249


Сваё будучае беларусы вызначаць 26 студзеня 2025 года, менавіта на гэту дату Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу назначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тэма выбараў і стала асноўнай падчас адзінага дня інфармавання, які прайшоў у раёне на мінулым тыдні. Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксея Жураўлёва сустрэлася з калектывам Глускай ПМК-249.

Па асноўным пытанні выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш. Яна адзначыла, што для правядзення выбараў на тэрыторыі Глускага раёна створана адна тэрытарыяльная выбарчая камісія, будуць дзейнічаць 13 выбарчых участкаў і адпаведна плануецца стварыць 13 выбарчых камісій. Вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты адбываецца шляхам збору подпісаў грамадзян, гэтым займаюцца ініцыятыўныя групы. Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 7 такіх груп. Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў пачаўся 7 лістапада і прадоўжыцца да 6 снежня. За таго ці іншага кандыдата патрэбна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты адбудзецца з 22 па 31 снежня, а з 1 па 25 студзеня будзе праходзіць самы актыўны і адказны этап выбарчай кампаніі — перадвыбарная агітацыя. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня і будзе доўжыцца пяць дзён.



Таксама на дні інфармавання гаворка ішла пра кіберзлачыннасць і яе прафілактыку. Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Іваноў паўтарыў асноўнае правіла, якое трэба выконваць, калі вам тэлефануюць быццам бы з банка ці другой службы і просяць назваць рэквізіты плацёжнай карты і гэтак далей: пакласці трубку і самому перазваніць у названую арганізацыю або сваяку ці сябру, ад імя якога прыйшло паведамленне з просьбай пазычыць грошай. А яшчэ — не трэба пераходзіць па прапанаваных некім спасылках, спампоўваць дадаткі, весціся на паведамленні пра прызы ці грошы, якія вы быццам бы выйгралі. Схем падману людзей шмат, махляры ідуць у нагу з часам, і трэба быць надзвычай пільнымі, каб не даць сябе абдурыць, каб не пазбавіцца сваіх грошай. Дарэчы, у Глускім раёне за 10 месяцаў гэтага года зарэгістравана 8 кіберзлачынстваў, у параўнанні з 15 леташнімі гэта значна менш, па словах саміх пацярпелых, усе яны ведалі пра схемы падману, але чамусьці паддаліся на хітрыкі злачынцаў.

Таксама пра бяспеку, бяспеку жыццядзейнасці, гаварыў работнікам ПМК-249 начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Скварцоў. Сярод прычын, якія найчасцей за ўсё прыводзяць да пажараў, першае месца займае парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі электрапрыбораў, далей ідуць неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі або няспраўнасць ацяпляльных прыбораў. У Магілёўскай вобласці сяголета адбылося больш за 680 пажараў, загінула на іх 52 чалавекі, 60 — пацярпелі. У Глускім раёне зарэгістравана 15 пажараў, 1 чалавек загінуў. Начальнік РАНС параіў людзям звярнуць асаблівую ўвагу на стан і эксплуатацыю печаў у дамах, бо менавіта з гэтым найчасцей звязаны пажары, якія адбываюцца ў халодную пару года, атручэнні чадам. Згадаў пра рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё», якая зараз праходзіць у раёне і скіравана на недапушчэнне пажараў па прычыне курэння, асабліва ў ложку, асабліва ў п’яным выглядзе (па краіне адбылося больш за тысячу так званых цыгарэтных пажараў, на якіх 44 чалавекі загінулі, у ліку два дзіцяці). Што датычыць дзяцей, то яны не павінны заставацца без нагляду, а малых і ўвогуле трэба трымаць на адлегласці выцягнутай рукі, бо небяспека можа быць паўсюль, нават на стале ў выглядзе кубка з гарачай кавай.

На важнасць усіх акрэсленых тэм звярнуў увагу работнікаў ПМК-249 старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Наперадзе важная электаральная кампанія, як мы будзем жыць у бліжэйшы час, залежыць ад кіраўніка дзяржавы, ад таго, чые інтарэсы ён абараняе, свайго народа або замежных краін. Таму трэба быць і ўважлівымі, і разважлівымі, вызначыцца з прыярытэтамі, не паддавацца эмоцыям і фейкам, думаць сваёй галавой, сказаў Аляксей Жураўлёў. Мы самі бачым, што за апошнія 30 год Беларусь зрабіла вялікі крок наперад па многіх накірунках, але нашы поспехі, наша самастойнасць не ўсім падабаюцца, наша жыццё і нашу свядомасць хочуць перайначыць — паглядзіце, што зараз некаторыя гавораць пра Вялікую Айчынную вайну... Усё гэта трэба разумець, ведаць і памятаць праўду, паважаць сваё мінулае, заклікаў старшыня райвыканкама і яшчэ раз падкрэсліў: разважлівасць і разумную асцярожнасць патрэбна праяўляць ва ўсіх сферах жыцця.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт