https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5682-sherag-sustrech-u-pratso-nykh-kalektyvakh-pravjo-u-glusku-aleg-dzyachenka#sigProId0e101be6ed
Яшчэ адным такім месцам, дзе глушчане могуць працаваць і зарабляць грошы, з’яўляецца прыватнае прадпрыемства ТАА «Тэхнатрансдэталь». Алег Дзьячэнка і Раман Тычына пазнаёміліся з узорамі выпускаемай прадукцыі, спружынамі розных памераў, рознага ж прызначэння і прымянення, пабачылі, як яны выпускаюцца.
https://www.glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5682-sherag-sustrech-u-pratso-nykh-kalektyvakh-pravjo-u-glusku-aleg-dzyachenka#sigProId7c7be33d90
Асноўнай тэмай размовы ў працоўных калектывах былі маючыя адбыцца 26 студзеня выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў нагадаў імёны тых, хто прэтэндуе на пасаду кіраўніка дзяржавы, акрэсліў якасці, якімі, на яго думку, павінен валодаць Прэзідэнт. Першае — гэта вернасць свайму слову: сказаў — зрабіў. Алег Дзьячэнка паказаў надрукаваную перадвыбарную праграму Аляксандра Лукашэнкі, калі той ішоў на выбары ў 2020 годзе. Якія галоўныя кірункі і палажэнні той праграмы? Захаванне міру і бяспекі ў дзяржаве, яе суверэнітэту і незалежнасці, сацыяльная справядлівасць, гарантыя роўных правоў і магчымасцей, развіццё і рух наперад, станоўчыя перамены. Што мы бачым сёння? Калі побач з намі разгортваюцца ваенныя дзеянні, Беларусь па-ранейшаму застаецца мірнай краінай, захоўвае сваю незалежнасць, паспяхова супрацьстаіць санкцыям. Больш таго, у абноўленай Канстытуцыі краіны (абмеркаванне змяненняў было практычна ўсенародным) запісана, што Беларусь не з’яўляецца крыніцай ваеннай агрэсіі для іншых краін, з усімі народамі мы хочам жыць у міры. І мы жывём у міры. Мы захоўваем свае традыцыі і сваю гістарычную памяць, захавалі і развіваем свае прамысловыя прадпрыемствы. Алег Дзьячэнка прывёў прыклад шклозавода ў Ялізаве: некалькі год назад прадпрыемства было на мяжы банкрутства, сёння яно паспяхова развіваецца, гэта філіял вядомага Гродзенскага «Немана», перапрацоўвае другасную сыравіну, выпускае шклотару для рознай беларускай прадукцыі (ад «Сваяка» да «Санта Брэмар»), тут працуюць 500 жыхароў пасёлка Ялізава, практычна кожны чацвёрты.
Важнай умовай і якасцю для кіраўніка дзяржавы Алег Дзьячэнка лічыць вопыт. Пагадзіцеся, кожны з нас у вырашэнні сваіх паўсядзённых праблем жадае мець справу з вопытным майстрам, шукае вопытнага спецыяліста. Так, вопыт справа нажыўная і ад памылак ніхто не застрахаваны, але памылкі ў кіраванні дзяржавай, ды яшчэ ў такой складанай міжнароднай абстаноўцы, як зараз, вельмі дорага абыходзяцца.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў заклікаў працоўных прыняць удзел у выбарчай кампаніі, зрабіць свой абдуманы выбар. І не дзеля кагосьці, а дзеля сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара