Як высветлілася, у мех высыпалі прысак, там былі гарачыя вугольчыкі, яны і пачалі жалець, паддуваў вецер і спрыяў разгаранню. Побач — штыкетнік, шыфер, дрэва, яшчэ б колькі часу — і ўсё гэта магло ўзяцца агнём, у ветранае надвор’е на гэта шмат часу не трэба, а тут і хата побач, яе 94-гадовай гаспадыні нават падумаць страшна, што магло б здарыцца, калі б суседская дзяўчынка не ўбачыла дым і не сказала дарослым. Бабуля пазваніла ў гімназію, дзе вучыцца Жэня, і вельмі ж прасіла перад усім класам падзякаваць дзяўчынцы за яе пільнасць і ўважлівасць.
Так, гэта гісторыя менавіта пра пільнасць, уважлівасць і неабыякавасць. Як сказала потым сама Жэня, яна са школьных урокаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці ведае, што агонь можа прынесці вялікую шкоду і што вельмі важна не даць яму разгарэцца. Вось чаму, убачыўшы дым у двары, вырашыла папярэдзіць дарослых. І правільна зрабіла. Што яе пахвалілі — гэта добра, а яшчэ лепш, што не адбылося бяды.
Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара