rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 29 мая 2025 14:34

З любоўю да мастацтва. Справаздачны канцэрт Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова

З любоўю да мастацтва. Справаздачны канцэрт Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова

Упрыгожваць святы, ствараць настрой іншым для юных танцораў, музыкаў, спевакоў Глускай дзіцячай школы мастацтваў стала звычайнай справай.

На гэты раз свята яны арганізавалі і наладзілі для сябе, для сваіх педагогаў і бацькоў і разам са сваімі педагогамі і бацькамі. У Цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» 20 мая адбыўся справаздачны канцэрт Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова. У фае кінатэатра — выстава карцін, работ вучняў аддзялення выяўленчага мастацтва, на сцэне — самі музыкі, танцоры спевакі, ад самых маленькіх (падрыхтоўчага аддзялення) да выпускнікоў, сяголетніх і мінулагодніх, у глядзельнай зале — іх бацькі, бабулі і дзядулі, сваякі і блізкія, хто захацеў падтрымаць сваіх дзяцей, пабачыць, парадавацца за іх і разам з імі. Забягаючы наперад, скажу, што імпрэза (язык не паварочваецца назваць гэта мерапрыемствам) была арганізавана на вышэйшым узроўні. Канцэртная праграма — разнастайная і цікавая: скрыпка, флейта, фартэпіяна, ансамблі гітарыстаў і цымбалістаў, спевакоў і танцораў. Нумары — ад сур’ёзных грамадзянска-патрыятычных да жартоўных і лірычных, класіка і сучаснасць.

Вельмі важнай і ўрачыстай часткай справаздачнага канцэрта стала цырымонія ўручэння атэстатаў выпускнікам школы мастацтваў. Іх сяголета 12: 5 скончылі музычнае аддзяленне і 7 харэаграфічнае, гэта Ян Меснік, Лізавета Серык, Анастасія Арцюшэня, Лізавета Навічонак і Карына Прыгара, Ева Барсукова, Соф’я Камоцкая, Дар’я Краўчанка, Аляксандра Лявонцьева, Ніколь Радвіновіч, Ульяна Рудабелец і Соф’я Смольская.

За гады навучання педагогі, дзеці і іх бацькі прывыклі адзін да аднаго і нават пасябравалі, вось чаму ў прагучаўшых выступленнях (некаторыя былі скрозь слёзы) — шчырасць, прыязнасць, падзяка, слушныя парады на далейшую дарогу, на доўгае жыццё, пажаданні захоўваць творчасць у душы, несці яе людзям. Атэстаты аб заканчэнні школы мастацтваў выпускнікі атрымалі з рук загадчыцы сектара культуры Глускага райвыканкама Аліны Хлістуновай, Дыплом 1-й ступені раённага этапу абласнога праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца» (намінацыя «Мая афіша») Аліна Аляксандраўна ўручыла педагогу выяўленчага мастацтва Вользе Сокал, Падзяку сектара культуры — вучаніцы па класе фартэпіяна Соф’і Крамянецкай, за актыўны ўдзел у канцэртнай і конкурснай дзейнасці.

Дырэктар школы мастацтваў Марына Рудабелец за імкненне да ведаў, працавітасць, адказнасць і актыўны ўдзел у жыцці школы адзначыла выпускніцу-выдатніцу Соф’ю Камоцкую. уручыла дырэктар Падзякі і бацькам, за актыўную падтрымку і дапамогу школе іх атрымалі Алена Пацалуева, Юлія Паўлава, Соф’я Меснік, Андрэй Леўчанка, Ірына Барсукова. Падзякавала Марына Леанідаўна і тым сваім выпускнікам, хто раней ужо скончыў школу, але прадаўжае выступаць разам з цяперашнімі вучнямі, удзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах, гэта Ягор Лось, Паліна Сарока, Анастасія Шах, Валерыя Чэбан, Ксенія Падбярозкіна, Дзмітрый Баскаулаў.

Словы падзякі школе мастацтваў і яе педагогам гаварылі бацькі выпускнікоў і самі выпускнікі, гаварылі шчыра і ўсхвалявана, дзякавалі за тое, што ўкладвалі веды і душу, вучылі і выхоўвалі, настаўнікам жадалі новых здольных і творчых вучняў, а школе — далейшага развіцця і новых дасягненняў. Дарэчы, гэты год для дзіцячай школы мастацтваў асаблівы, сяголета ўстанове спаўняецца 65 гадоў, і тут ужо думаюць над святкаваннем юбілейнай даты.

Ну а на гэтым справаздачным канцэрце на сцэну выходзяць усе яго ўдзельнікі: няўрымслівыя і энергічныя вучні, творчыя педагогі-прафесіяналы, тыя, дзякуючы каму жыве і працуе школа, Глуская дзіцячая школа мастацтваў. Заключны выхад быў таксама гучны, яркі, прыгожы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт