
Чырвоныя, барвовыя, цёмна-малінавыя, ружовыя, бела-чырвоныя — з паўтары сотні руж высадзілі на пачатку тыдня работнікі Глускага «Жылкамгаса» на плошчы раённага цэнтра.
Пасадачны матэрыял закуплены ў Бабруйскім раёне, перавагу аддалі такім сартам, як «Блэк Джэк», «Рубі Стар», «Таманга», «Тырамісу» і «Фаер Флэш». Маладзенькія кусцікі ўжо з бутонамі, так што хутка будзем назіраць прыгажосць. Назіраць і берагчы, рукамі не чапаць, не рваць, не выкапваць. Няхай каралевы кветак прыжываюцца, цвітуць і радуюць вока.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара