rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 10 марта 2026 11:20

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

Працяг. Папярэдняя частка — у № 7

№ 73, 24 верасня 1994 года

«Калі мы з дырэктарам раённага аб’яднання грамадскага харчавання З. Р. Чарневіч прааналізавалі нядзельнае меню адной са школ, то ўбачанае там не давала падставы для аптымізму. Стала відавочным адно: дзеці нашы харчуюцца дрэнна. У меню пастаянна адсутнічаюць такія неабходныя ўсім прадукты, як рыба, салаты, малочныя і мясныя вырабы... Па-першае, дзеці харчуюцца толькі за кошт сродкаў, выдзеленых школьнаму харчаванню рэспубліканскім бюджэтам.

А яны мізерныя — 48 мільёнаў рублёў на год (у раёне 3200 школьнікаў). Такім чынам, кошт абеда ў дзень складае 200 рублёў. Што можа атрымаць вучань на гэтую суму? Акрамя бульбянога пюрэ і кашы, амаль нічога... У раёне ёсць асобныя сельскія школы, дзе вучні атрымліваюць больш смачныя і каларыйныя абеды. Напрыклад, Завалочыцкая і Бярозаўская. Аб гэтым паклапацілася кіраўніцтва школ, загадзя дамовіўшыся з бацькамі аб даплаце за абеды...» (На пусты страўнік пра вучобу не думаецца)

№ 76, 5 кастрычніка

«У Слаўкавіцкім лясніцтве ёсць некалькі дуброў, якія з’яўляюцца ўнікальнымі па свайму ўзросту і саставу ўваходзячых у іх дрэў... Сярод гэтага ансамбля асабліва выдзяляюцца волаты-дубы. Іх узрост 160–180 гадоў... Аднак не выключана, што і на гэтую прыгажосць можа занесціся рука з сякерай. Каб гэтага не здарылася і засцерагчы слаўкавіцкія дубровы ад такога варварства, яны прызнаны помнікамі прыроды мясцовага значэння. Аб гэтым сведчыць прынятае рашэнне выканкома райсавета, у якім гаворыцца, што даныя помнікі прыроды перададзены Глускаму лясгасу пад ахову...» (Помнікі прыроды — пад ахову)

№ 77, 8 кастрычніка

«У наш раён на гэтым тыдні прыбыла група вучоных з Інстытута эканомікі і Мінсельгаспроду... Мэта візіту — вывучыць і распрацаваць шляхі рэфармавання раённага аграпрамысловага комплексу. А пачынаецца гэта работа з канкрэтнай гаспадаркі — калгаса „Звязда“, які ў сучасны момант аказаўся ў цяжкім фінансава-эканамічным становішчы. Вучоныя на базе наяўных умоў і магчымасцей гэтай гаспадаркі прапануюць у бліжэйшы час яе калгаснікам новую мадэль кааперавання, у аснове якой закладзен галоўны прынцып: работнік павінен стаць гаспадаром...» (Пасляслоўе да калгаснага сходу, або «Выратавальны круг» ад вучоных)

Працяг будзе

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт