rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 23 июня 2026 08:42

Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Як і кожны год, 22 чэрвеня на мемарыяле Воінскай Славы сабраліся на мітынг-рэквіем «Звон смутку» працоўныя, прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці, ветэраны і моладзь.

Восемдзесят пяць гадоў назад, 22 чэрвеня 1941-га, Беларусь адной з першых прыняла ўдар ворага. Доўгія 1132 дні змагалася акупаваная рэспубліка, сцякаючы крывёю нязломленых герояў-падпольшчыкаў, партызан і мірных жыхароў, — і не скарылася. Як не скарыліся сыны Беларусі, якія мужна ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, каб праз 1418 дзён кровапралітнай вайны разам з таварышамі святкаваць Перамогу.
«Сёння мы ўшаноўваем памяць усіх, хто аддаў жыццё за наша мірнае неба. Сёння мы нізка кланяемся і гаворым дзякуй пакаленню пераможцаў», — сказаў, выступаючы перад удзельнікамі мітынгу, старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.

Напамінам пра падзеі таго дня, калі на нашу зямлю прыйшла бяда, стала тэатралізаваная пастаноўка. Тужлівым рэхам прагучалі гукі метранома і мелодыя рэквіему. Памінальную літыю адслужыў благачынны Глускай акругі протаіерэй Міхаіл Лазоўскі. У знак агульнага смутку аб загінуўшых земляках і ўсіх ахвярах вайны леглі да помніка чырвоныя кветкі.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт