rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 07 июля 2026 16:15

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага  статка

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. На ўмоўную галаву жывёлы ўжо маецца 10,93 цэнтнера кармавых адзінак.

Вышэй за сярэднераённы паказчыкі склаліся ў ААТ “Глускі-АГРА” — 13,42 і ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 15,27 ц к. адз.

У асноўным гаспадаркі рыхтуюць зараз сена і сянаж. Сена ўжо насушылі больш за 1600 тон, а гэта амаль чацвёртая частка ад таго, што патрэбна, 24,3 працэнта да задання. Больш за ўсіх сена нарыхтавалі ў “Турыно-агра”: 452 тоны, або 61,9 працэнта. Сенажу ў цэлым па раёне назапашана каля 43 тысяч тон. Добрую дапамогу мясцовым аграрыям аказвае ў гэтай справе механізаваны атрад вобласці: за дзень яго намаганнямі ў “Турыно-агра” было нарыхтавана 135 тон такога спажыўнага корму.

На мінулым тыдні некаторыя гаспадаркі раёна прыступілі да выбарачнай уборкі зерневых культур: на асобных палетках жнуць азімы ячмень. У эксбазе “Глуск” яго ўбрана 56 гектараў, у “Турыно-агра” — 72. Найбольшая плошча азімага ячменю зжата ў аграфірме “Слаўгарадскі” — 292 гектары, адчувальную дапамогу гаспадарцы аказвае механізаваны атрад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, тут працуюць пяць экіпажаў МНС, дзякуючы ім ячмень у аграфірме ўбраны больш як напалову.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Інфармацыяпадрыхтавана па даныхупраўлення па сельскайгаспадарцы і харчаваннірайвыканкама на 6 ліпеня




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт