Не спыняецца ўзворванне глебы пад азімы рапс ураджаю 2027 года. Пры планавай плошчы 800 гектараў узарана ўжо 502 гектары, або 63 працэнты ад патрэбнага. Пад азімую сяўбу на 547 гектарах унесены калійныя ўдабрэнні, на 245 гектарах — фосфарныя.
Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў: другім укосам шматгадовыя травы скошаны на плошчы больш за 3000 гектараў, гэта 81 працэнт да плану, бліжэй за ўсіх да завяршэння касавіцы ў «Глускім-АГРА», дзе працэнт выканання работ перавышае 95. Убраны скошаныя травы з плошчы 2555 гектараў, гэта 83 працэнты ад скошанага.
Сена ў раёне назапашана 2255 тон (34 працэнты да задання), сенажу маецца 52 500 тон (59 працэнтаў), сіласу — 330 тон. Па раёне на ўмоўную галаву нарыхтавана 13,45 цэнтнера кармавых адзінак. Адзін з лепшых паказчыкаў нарыхтоўкі кармоў і самая значная прыбаўка да мінулагодняга (+3,16) — у эксперыментальнай базе «Глуск», тут задзел па кармах складае 16,06 ц к. адз.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота А. ЗМІТРОВІЧ
На фота: Поруч з працаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў на жніве шчыруюць прадстаўнікі іншых арганізацый. У аграфірме «Слаўгарадскі» адзін з экіпажаў — гэта Васіль Вежнавец і Іван Лісіца, разам падрыхтавалі камбайн да ўборкі, разам зладжана працуюць. Васіль Вежнавец (справа) камандзіраваны ў «Слаўгарадскі» з ПМК № 86. Шмат гадоў аддаўшы сельскай гаспадарцы, вопытны механізатар Васіль Вежнавец і зараз, перайшоўшы ў ПМК, не прапускае ўборачны сезон і з ліпеня перасаджваецца на камбайн
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 3 жніўня


























© 2007-2026